Белы матылёк усё лятае...

***
Белы матылёк усё лятае
Над Радзімай сонечнай маёй.
Ён ніколькі лёту не спыняе,
Ён лятае нізка на зямлёй –

Сонечнай у гэтым цёплым жніўні,
Сумным жніўні – з белым матыльком…
Я даўным-даўно ўжо не наіўны,
Каб гарэць такім вось вугальком –

Белым-белым, чыстым і крыштальным…
Я гарэў, ды зараз я – пагас.
Рамантычным быў, а стаў рэальным,
Як жыццё – у безнадзейны час.

09. 08. 2020 г.


Рецензии