Вяргiнi цвiтуць ды i будуць цвiсцi...

***
Вяргіні цвітуць ды і будуць цвісці
Праз дзень, і праз два, і праз тыдзень.
Вось так і далей па жыцці нам ісці:
Любіць яго ці ненавідзець.

Ці проста мірыцца з жыццём, што як сон,
Які паўтараецца вечна.
А, можа, жыццё – гэта слоў перазвон,
Што доўжыцца не бесканечна?..

07. 08. 2020 г.


Рецензии