Журавы

Калi б я мог дыхаць свабодна,
I калi б я ўмеў лятаць,
Я б рабiў гэта толькi вальготна,
Каб маланкай у небе блiшчаць.

Я б ляцеў над палямi ў сузор'ях,
Я б паветрам дрыжаў над зямлёй.
Я б, як птушка, iмклiва ў вырай
Паляцеў, нават у сэрцы з журбой.

Я бы крыламi рэзаў паветра,
Я б ляцеў, хай бы толькi ляцець.
Не дзялiў бы, а кожнага ветла
Запрасiў разам у небе трымцець.

Над зямлёй, на зямлi, цi ў небе,
Што пад месяцам, што на зары
Галасiста, а, можа, маўклiва
За сабой вас паклiчу, сябры!

На Радзiме сваёй толькi вольна
I з павагай кажыце: "Жывы!"
Вам тут жыць, дык жывiце павольна,
Як у высях плывуць журавы.
06.08.2020.


Рецензии