Наказ Калiно скага

Наказ Каліноўскага

У нас усе роўныя, казаў Кастусь,
А у Францішка — Бог няроўна дзеле.
Яны абодва верылi Хрысту
З мужыцкай праўдай, што была на дзеле.

Чытаю ўслых падпольныя радкі –
Больш чым сто год мінула з таго часу.
Уздымаюцца спрадвечнасцi кругі
З iмкненнем даць свайму народу шчасце.

Хачу, каб вы ўспомнілі, браты,
Што Беларусь задыхала свабодай
Не ў дзевяностыя ламаныя гады,
І не пасля кастрычніцкіх усходаў.

Яна, мая ахвяра-Беларусь,
Стагоддзямі не раз пакутавала.
Аднак, як і сказаў калісь Кастусь:
Свабодна жыць – у кожнага ёсць права!

І мы не маем іншага пуці,
Каб адстаяць сам на сам незалежнасць.
Наш лёс такі, як крыж яе нясці -
З павагаю, ды з верай у спрадвечнасць.

27.01.2020.


Рецензии