Над травой лятае...

***
Над травой лятае
Белы матылёк.
Сэрцу не хапае
Нечага…
Здалёк
Я табе здаюся
Непатрэбным…
Што ж,
За цябе малюся…
Можа, пойдзе дождж?
Я не памылюся,
Калі ты здалёк
Хмары мне нагоніш,
Чорны матылёк…

04. 08. 2020 г.


Рецензии