Бывае такое

Неяк, раннім надвячоркам,
Гнаў Сымонка самагонку,
Ціха гнаў, ды спрабаваў,
Зноўку чарку наліваў.

Апасля чацвертай чаркі,
Закусіўшы яе шкваркай,
Трохі ён засумаваў,
Ды над чаркай задрамаў.

Тут, на водар самагонкі,
Падыйшла суседка жонкі,
Чаркі тры яна глынула,
Ды стамлёная заснула.

Калі ж жонка падыйшла,
Што пабачыла яна?

З той пары, адзін Сымонка,
Бо прагнала яго жонка.


Рецензии