У неба

Я б цябе вар'яцка кахала.
Душу б прадала дзеля цябе.
Усіх сіл сусвету было б мала,
Каб адабраць цябе ў барацьбе.

Ты б вачыма гарачага поўдня
Заваявала б поўнач адразу.
Як дыяментавая майстроўня
У гэтым баку валуноў-алмазаў.

Ты б пачула як мамчын голас
Ціха разводзіць мужчынскі бас.
I на пытанне, хто твая соладзь,
Ты б заўсёды чула адказ.

Рымская сіла, паганская воля.
Ўспыхне запал вінаграднага краю.
Мабыць, што гэта і ёсць мая доля,
Раз я цябе так доўга чакаю.

Я б цябе вар'яцка кахала.
Дзеля цябе магла б жыць.
Тваё жыццё шчасцем б палала,
Калі б яе магла падарыць.


Рецензии