Пра жыццё

Рукі працягні да сонца,
Удыхні паветра ў грудзі:
Можна так стаяць бясконца,
Усміхаючыся людзям,

Але лепш накіравацца
Ў таямнічыя прасторы,
Каб даведацца, спаткацца
З доляй, з лёсам, шчасцем, горам,

Каб самому здагадацца,
Для чаго жывеш на свеце,
Каб спяваць, любіць, смяяцца,
Песціць краскі, слухаць вецер,

Яшчэ болей закахацца
Ў той куток, што сэрцу мілы,
І адчуць, як казытацца
За плячыма сталі крылы.


Рецензии