Як добра жонка за рулём!

Добры дзень, Вам, дарагія.
Хачу вам я расказаць,
Што жанчынам неабходна
Умець машынай кіраваць.
Напрыклад, у госці запрасілі:
Пешкі ісці  - часы мо тры,
А калі Вы на машыне –
Скараціцца час тады.
А ў гасцях ужо стол накрылі
І як тычыцца заўжды:
Шклянку горкай устанавілі
Пасяродку, чорт вазьмі.
Гаспадар Вас запытае:
- Хто з Вас сёння за рулём?
Каму ўсё ж пашанцавала
Пагуляць сярод сяброў?
І дарма была ў Вас думка,
Што шчаслівіца ўсё ж Вы,
Бо Ваш Любы яшчы дома
Чаркі тры, мо акуліў.
А на старыя, на дрожджы
У гасцях выпіў – і дурак.
Да закускі ж не крануўся
Праз хвіліну ўсё – мярцвяк!
І прыходзіцца цягнуцца
З скарбам гэткім залатым
У дарагую сэрцу хату,
Каб размову весці з ім.
Што чакае яго дома
Любы ведае, аднак,
Жонкай сваёй ганарыцца,
Каб зняць націск, як ніяк.
Ледзь валодае нагамі
І праблемы з языком,
Але з палёгкай уздыхае:
- Як добра – жонка за рулём!


Рецензии