Зоранькi

Заціхаюць агністыя зоранькі,
Заціхаюць, малыя, уначы.
Месяц - бледны, танюткі і хворанькі -
Срэбра кідае ў косы жанчын.
Сіва-чорныя куцыя хмарачкі
Адбіраюць у зорак святло.
Воск ад свечкі маленькай агарачка
Матыльку апаляе крыло.
Крадучыся звярамі драпежнымі,
Адусюль напаўзае смуга,
І з-пад веек завеямі снежнымі
Ў бясконцасць ірвецца туга.
Дрэвы ветрам хістаюцца кволыя
І пугач захаўтурна крычыць...
А ў душы разгараецца полымя
І чамусьці так хочацца жыць!


Рецензии