ПЯРО I ЛIРА

Злілося з ліраю пяро
І вывела няцвёрда першы,
Адзіны ў тысячы дарог,
Радочак непаўторны верша...

Я, пачынаючы пісаць,
Тады яшчэ і не ўяўляла,
Што буду сэрцам маляваць
Карціны слова... І шукала

Свой шлях уласны па жыцці,
Сцяжынку ў свет на раздарожжы,
Якой належыць мне ісці
Туды, дзе залаціцца збожжа,

Дзе толькі сонейка ўзышло,
Дзе вечна радаснае лета
І дзе паэзіі святло
Натхняе сэрцы вечнай мэтай.

Рачулка. Бераг. Залаты пясок.
Цябе я ўспамінаю ля вады —
Дзяцінства наша, звонкія гады,
Што ты цяпер згадаць, на жаль, не змог.

Успамінаю... Дзень ужо заснуў:
Заходзіць сонца за чароўны бор,
І вечар вёску цемрай агарнуў,
І бачна мігаценне ясных зор.

Я тут нібыта ў казцы. Цішыня.
Амаль не чутны часу лёгкі крок...
Успамінаю на зыходзе дня,
Што ты згадаць, на жаль, ужо не змог.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →