Малюся блакiтнаму небу...

***
Малюся блакітнаму небу
Над беднай маёй галавой,
Крынічнай вадзіцы і хлебу,
Вясёлцы над хатай – дугой.

Малюся за шчасце народа,
За лёс маёй мірнай зямлі,
Бярозы ў канцы агарода
І тых, што ў зямлі паляглі.

25. 07. 2020 г.


Рецензии