Новая Беларусь!

"Больш цяпер я не баюсь!" -
Мовіць сёння Беларусь,
Сёння напрач знік ў ёй жах,
Яна новы бачыць шлях!

Хоча крочыць ім яна,
Выбіраць хоча сама!
І яе ўжо не спыніць,
Беларусь сёння не спіць!

Ачуняла ўся ад сну,
Праўду хоча, не вайну!
Хоча веры і любві,
Барані, Бог, ад крыві!

Піша новую страку
Мой народ - рука ў руку,
Не спыніць яго ўжо рух,
Аб'яднаўся ён у ланцуг!

Моцны той ланцуг з людзей,
Ён з адвагі і надзей,
Ён з адчаю, крыўд, бяды,
Той ланцуг звязаў рады -

Абкруціў усю Беларусь,
Мовіць кожны: "Не баюсь!"
Кожны хоча перамен -
Плён на волю ў замен!

Барані, Божа, народ!
Скінь з грудзей Краіны бот,
Ён стаіць так шмат гадоў,
І яшчэ душыць гатоў,

Але змогся ўжо народ,
Вырашальны будзе год!
Рухнуць краты, рухне трон,
Бегчы гады будуць вон!

Будзе Новай Беларусь!
Кожны скажа: "Не баюсь!"

24.07.20
( к рашучым выбарам )


Рецензии