Познi вечар

Позні вечар. Дождж цабаніць.
Цьмяны позірк ліхтара.
Вецер ў дзверы барабаніць:
-- Позні вечар.Спаць пара!

Спаць пара, але бяссонне
Позні вечар прывалок...
Прымасціўся на заслоне --
Напішу пра свой куток,

Пра ліхтар, пра позні вечар,
Што бяссонне прывалок...
Думкі пруць, душу камечаць,--
І без слоў пакуль радок.

Ў думках кожнага паэта --
Як узбіцца на Парнас?..
І ў мяне такая ж мэта
Ў гэты вечар, ў позні час.


Рецензии