Проста лiпеньскi дожджык iдзе...

***
Проста ліпеньскі дожджык ідзе.
Проста сэрца стамілася моцна
І лілеяй плыве па вадзе
У дзяцінства сляпое прароцтва.

Я прароцтва тады не адчуў,
Жыў тым днём, у якім абудзіўся.
О, як сёння я жыць так хачу,
І каб заўтрашні дзень мне не сніўся!

Каб не сніўся ўчарашні мне дзень,
У якім і памылкі, і страты,
І не плёўся за мною, як цень,
Што сваёй патрабуе расплаты.

Проста ліпеньскі дожджык ідзе.
Дык плыві ж з ім па дні, як лілея
У дзяцінстве плыла па вадзе –
І сплыла, як сягоння надзея.

21. 07. 2020 г.


Рецензии