Калi ж Беларусь мая стала такою?

Калі ж Беларусь мая стала такою?
Што люд ў роднай хаце ня мае спакою..
Жорсткасць, знявага, хлусня, затрыманні.
А ўлада пакутуе - месяц й астанне*.

Абразы** крывавыя слёзы ільюць,
Калі "ціхары" суайчыннікаў б'юць..
Страцілі гонар, павагу і сорам
А калісьці былі для дзяцей усіх узорам.

Іх ўладар зробіць подых апошні,
Ім вочы закрые прывабнымі грошмі.
Хутка рухне яго фантазійны Эдэм
І зламаецца найгнілая з сістэм.


*развітанне
**Выявы святых/Iконы


Рецензии
О, да мы земляки))

Владимир Казмерчук   18.07.2020 10:53     Заявить о нарушении
Совершенно верно..:) Спасибо, что заглянули погостить))

Лёля Совина   19.07.2020 00:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.