Наша мара

Не ўлiчвай мой подпiс, ганебная ўлада.
Мы - сумленны, адзiны i горды народ.
Абяцанкi-цацанкi твае -  клаўнада,
З тэлебачання л'ецца хлуслiвы зварот.

Гонар твой прыхаваны ў  кiшэнях каманды,
Жорсткі стыль кіравання - найграны загад.
Не цiкавы даўно гэты бруд прапаганды.
Эпiдэмiя жаху  з адгарэлых лампад.

Наша  мара, як бусел, ляцiць над лугамi.
Ганчакi-вурдалакi палююць людзей.
Не забiць, не сцягнуць птушку вам  ланцугамi,
Ашуканцаў народ iмi ж скiне з плячэй.

7.7.2020


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.