***

Х Х Х

Ноч.Купальле.Сьпелы спорны дождж.
"Выбары".Нянавісць дасьпявае.
Электрычны механізм ад фірмы "Бош"
H20 да ста падагравае.
Мне трывожна зьлёгку.Адзінота
неадступна крок у крок за мной.
Я прымаю кубік антыдоту
ўверх па вене.Гэта выбар мой.

7 ліпеня 2020,
Марыліна Горка


Рецензии