Беларускi вянок

Васiльковыя палi
I з рамонкаў коўдры,
Гоман птушак, дзiўны край,
Чысцiня рачушак.

Званы цэркваў, раднiкi,
Студзёныя крынiчкi.
Замкi Несвiжа, зубры
Белавежскай пушчы.

Вёсак старажытны край,
Радзiма заветная.
Ты квiтней i працвiтай,
Зямля запаветная.

Берасцейская зямля,
Горад Брэст-Прадвечны,
Менск, сталiца ты мая,
Прамудрасцю асвечаны.

А на Полацкай зямлi
Храм Сафii Божай
Залатыя лье званы
Ў сэрца народа.

Гродна, Гомель, Магiлёў-
Людзi Бога славяць.
Сваёй працай назаўжды
Волю Божую дбаюць.

Вiцебская старана,
Фестываль братэрскi
Праслаўляе Божую Русь
Сузор'ем Славянскiм.


Рецензии