Ажыву калiсьцi...

***
Ажыву калісьці
Ў квецені садоў.
Будзе неба плысці,
Будзе зваць дамоў.
Ажыву, магчыма,
У снягах калін.
Не праходзьце міма,
Некалькі хвілін
Вы пастойце, людзі,
Ацаніце цвет.
Я ўжо быў, а будзе
І тады паэт…

07. 06. 2020 г.


Рецензии