Час апошн...

Дух Святы - іпастась Творцы, Бога.
З даўніх пор Ен жыве сярод нас,
Каб адкрыць да Галгофы дорогу,
І узняць да Нябес у свой час.

Без Яго свята жыць - немагчыма.
Вось чаму так балюча, да слез,
Прыкра нам за ганебны  учынак,
Той, што славы Хрысту не прынес...

Будзем заўша, ў духоўным змаганні,
Плоць сваю у  аброці  трымаць,
Каб не страціць зусім таго звання,
Што нам Бог захацеў,чамусь, даць...

Час апошні настаў, што есць моцы,
Будзе вернікаў ен "прасаваць"...
Скінем цяжар з душы сваей, млосны:
Крыўды будзем усім  дараваць...

Без Крыжа здзейсніць гэта абсурдна,
Вось і глянем на свой, браты, крыж...
Куды кліча ен нас, безразважных:
На Галгофу? А можа у Парыж...


Рецензии