У лабiрынце з дажджу i сонца...

***
Ў лабірынце з дажджу і сонца,
Ветру, паху травы і кветак
Мне здаецца, што дзень бясконцы,
Што бясконцае гэта лета.

Толькі твары рудбекій жоўтых
Кажуць мне, што за лесам – восень,
Што яе легкакрылы подых
Адчуваюць вяршыні сосен.

А здаецца, што дзень бясконцы
Ў лабірынце з дажджу і сонца…

02. 07. 2020 г.


Рецензии