Зелень бяроз усмiхаецца ветру...

***
Зелень бяроз усміхаецца ветру.
Дзень пралятае, як сон.
З’ехаў, здаецца, і я б на край свету,
Каб не бяроз перазвон,

Што ў агародзе маім у куточку
Голлем спляліся, шумяць.
Можа, гавораць пра летнюю ночку,
Ці пра туман, сенажаць?

З’ехаў, здаецца, і я б на край свету…
Ў свеце так многа дарог!
Толькі чароўную гутарку гэту
Дзе б тады слухаць я мог?

01. 07. 2020 г.


Рецензии