13. зладзейка

ты смяешся, бы з вар’ята –
я імкнуся, як пракляты,
грубасць розную не чуць,
бо з табою быць хачу.

думаў, жорсткая ты вельмі,
хоць каханнем зноў па вене
ўсё запоўніла ўнутры,
перамогшы віхуры.

зноў нейтральна пройдзеш побач,
не аказваючы помач,
прыйдзе час – мы прападзём,
нешчаслівыя штодзён.

у юнацтве мы змаглі бы
разбурыць амбіцый глыбы,
ды сябрамі сталі толькі,
плацім за грахі няўстойку.

уцякаць на поўнач трэба,
бо ламае сэрца рэбры.
без кахання жонкай стала?
ў клетцы ты жыві хрустальнай!

(пер. 2020)


Рецензии