***

Пахнуць суніцы летам і сонейкам,
Пахнуць чырвоным світанкам дзіцячым,
Чэрвенем доўгачаканым, гарачым,
Песняй зялёнага босага коніка.
Водар  суніц сакаўных у далоні.
Пацеркі-вочкі паляны лясной
Успыхнуцць вугольчыкамі пад сасной
На перапёлчыным звонкім улонні.
Чэрвеньскі лес на суніцы багаты –
У берасцяную сыплю вярэньку.
Зімняю сцюжай густое варэнне
Летам паласуе з цёплай гарбатай.


Рецензии