Проста дзень, калi шэрае неба...

***
Проста дзень, калі шэрае неба,
Калі птушачкі ціўкаюць ледзь,
Калі ў хлебе надзённым патрэба,
А наогул, – дык каб ацалець.

Проста шэрае неба над Краем,
Над пакутлівай нашай зямлёй,
І над фактам, што мы выміраем,
І над гіблаю мовай маёй.

Проста час, калі шэрыя хмары
Утвараюць суцэльнасць быцця,
У якім разбіваюцца мары
Аб кароткі адрэзак жыцця.

14. 06. 2020 г.


Рецензии