Обращение к зрителю-слушателю моих авторских вечер

Вітаю, мой глядач, -
Цябе я рады бачыць.
Даўненька мы з табой
Не “тэт а тэткалі”.
Я, быццам “калядач”,
Зноў вырашыў адзначыць
Лагодны твой настрой,
І сэрца запаліць.

Зноў я нясу табе, каханы сябра мой,
Сваю падзяку і любоў памерам з неба…
І толькі ведаю адно: што дзе б я не быў,
Ніколі ўжо не развітаюся з табой.

Мяне, чамусці, не пускаюць да цябе.
А можа я цябе і сам кілішку дбаю, -
Каб не зрабіў ты на канцэрце “баю-баю”,
І назаўжды каб ты з вачэй маіх не збег.

Ты у думках жыў маіх,
У мэтах і стараннях.
Натхняў на новы крок
Нябачны позірк твой…
Дзялілі на дваіх
Мы творчасці ўбранне,
Што скрозь бясчуцця змрок
Яўляе хараство.

І колькі б раз с табой мы не сустрэлісь,
Няхай праз дзень, праз месяц, альбо год, -
Ізноў пранзаюць нашы сэрцы стрэлы,
Што з лукаў назвай ТВОРЧАСЦЮ БАГОЎ…


Знайшоў чарнавік-аўтограф 22.09.2013 года   


Рецензии