Плошча

ПЛОШЧА
Камусьці хочацца Майдана,
 Каб растаптаць у прах тырана:
 Шлях да Свабоды прабівае катастрофы...
 Камусьці прагнецца Майдана
 Так, як у садзе Гефсімана,
 Сам Божы Сын хацеў Галгофы.
(2017 г.)
Бо ўжо даўно сцягі палошча
У мёртвым Сціксе Сатана,
Ды Беларусь ратуе Плошча
Адзіны раз! На ўсіх -- Адна,
Пад бел-чырвона-белымі да дна.
2020г.


Рецензии