12. сумненне

а ці бывае, што каханне зноў
шалее, потым раніць, бы лязо?
аднойчы з ім унічыю згуляў,
складаючы жыцця шалаш з галля.

ці, можа, шмат ілюзіі, ды толькі,
і сатана ўручыў падман з настойкай?
бо думаецца вельмі-вельмі часта:
каханая са мною зойдзе ў пастку.

чаму? здаецца, недзе над палямі
пачуцці не дарэмна я ўсхваляю,
упэўнены пасля, што не забуду:
сумненні ўсе праходзяць, як прастуда.

(пер. 2019)


Рецензии