***

а неба зорны далягляд
вітае цемрай лістапад;
кладзецца ціха першы сьнег
на сьветлы твой пагляд,

трапеча ў вочы зазірне –
і зьнікне неспакой;
малюе сціплай цішынёй
ласка'вы позірк твой...

ці ве'рнецца да нас каханне,
калі ўначы сустрэну зноў
таемны лістапад вачэй,
што заўжды бачу сярод сноў?


Рецензии