Зямелька наша

Хвалюецца жыта на полі
Ў блакіце чыстага неба.
Не заменешь ні чым і ніколі
Акрайчык духмянага хлеба.

Усё цяпло, увесь той клопат,
Душу, трывогу і насторой,
За гэту цяжкую работу
Прыходзіцца аддаць парой.

Але смачней няма нічога,
Як выпіць кубак малака
З збана глінянага, старога,
Які даіла спрытная рука.

І тая рунь,што вабіць вока,
За працай у полі трактары,
І прасціраюцца шырока
Зяленых яблыняў сады.

А раніцай лугі і паша
Чыстаю расой заззяюць.
Гэта ўсе зямелька наша
Быццам бы ўсіх вітае.


Рецензии