Вёсачка!!!

 
День кожны чутны птушыныя спевы,
Прытулак буслоў на дубе магутным,
І сэрца хвалююць  мелодый напевы,
Мелодыя гэта далека усім чутна.

Дзе рэчка буркоча, цапляе галінкі,
За ёю лясок гуляе з паветрам,
Багацце той вескі захована ў скрынкі,
А гэтыя скрынкі –душа чалавека.

Хто тут нарадзіўся, сюды хто прыехаў,
І колькі пражыў у гэтай веске гадоў,
Ён ласкавым сонейкам тут абагрэты,
Прыветлівым звонам рачных берагоў.

Вёсак такіх ва ўсім свеце багата,
У кожнай есць рэчка, лясок і буслы!
А сэрца адною навекі занята,
Бо тут прахадзілі маленства часы.

Сустрэча з сябрамі, і з лёсам спатканне,
А па нядзелям у бабулі бліны,
І самае першае у сэрцы каханне,
Цудоўнай пяшчотай напоўнены дні.

Маркава- весачка гэта завецца,
Калі хто не ведае-мы запрашаем,
Няма тут сумоце ніякага месца,
Ад шчырага сэрца ўсіх вас вітаем!

Вераніка Пракапчук.


Рецензии