Трэба верыць у цуд...

***
Трэба верыць у цуд,
Хоць няма ў свеце цудаў.
Спадзявацца і верыць,
Каб Бог дапамог.
Хай завецца Алах Ён,
Ісус ці то Буда.
Трэба верыць у праўду
Нялёгкіх дарог.

А што лёгка даецца,
Дык тое не цэняць.
Спадзяюцца,
Ніколі не скончыцца рай.
Дык будуй жа яго,
І цані свае сцены,
І дарогу да сонца
Праз цемру шукай.

24. 05. 2020 г.


Рецензии