Новы край. Михасю Чароту

Новы край. Міхасю Чароту

“...Новы край... Замоўклі спевы жалю.
Лявай грознаю прайшла чырвоных раць...
І ў мяне, бач, рукі не дрыжалі
Загад пісаць: “Ня наш хто - расстраляць!”
                М. Чарот “Беларусь лапцюжная”


Аднойчы мяне пацягнулі на суд;
І босы, у дранай кашулі
Я мусіў ісьці праз галечу і бруд
Па шляху бязлітаснай кулі.

Прыстаў на імгненне зірнуць ў небасхіл,
Ды слова пагрукала ў плечы:
- З чаго ўявіў, што ты - новы Эсхіл,
Калі толькі здольны калечыць?

Глядзі, панапісваў усякай лухты,
Дай час, пойдзе ліст на цыгарку.
А можаш прыдумаць, што гэта не ты,
І з хлопцамі будзеш піць чарку.

Ты ж наш, ты лапцюжнік, твой бацька - пастух,
Адсюль ты сышоў недалеча.
Навошта тады выціскаешь з нас дух,
А мо такім спосабам лечыш?...

Я толькі завыў як падранены воўк:
- Пакаяцца ў вечнай галечы?
Нядоўга спяваў вам, ды хутка замоўк -
З усходу прыйшоў цёмны вечар.

Пабралі рыдлёўкі ўжо капары,
Ніяк не вярнуся да хаты:
Мае вы курганы, мае вы бары,
Кажу вам - ва ўсім вінаваты.

фота - Міхась Чарот
               


Рецензии