Бесклапотна жыць не умею...

***
Бесклапотна жыць не ўмею,
А хацеў бы – адным днём.
Ды за заўтрашні хварэю:
Ці заплачам, ці спяём?

Бесклапотна жыць – навука,
Ды яе я не спасціг.
Мо таму сумненняў мука
І трывожыць кожны міг?

Трэба жыць мо, як прыйшлося,
Ці як прыйдзецца, так жыць.
Нешта ўсё ж такі ўдалося,
І не мала: палюбіць…

20. 05. 2020 г.


Рецензии