Беларусачка

   Есць у Гомельскай вобласці маленькі правінцыяльны гарадок, самы прыгожы з раённых цэнтраў Беларусі. Размешчаны ён на беразе невялікай рачулкі Чачоры і таму называецца Чачэрск, а ў кіламетры ад яго нясе свае імклівыя воды паўнаводны Сож.
Месца гэта гістарычнае - археолагі знайшлі непадалёку стаянку першабытнага чалавека, а сам гарадок мае корні амаль у тысячалетняй гісторыі.

Чачэршчына!Спрадвеку ты багата
Красою дзіўнаю палескае зямлі.
У зеляніне пышнай дрэмлюць хаты,
Красуюцца бяскрайнія палі.

Лясоў,падлескаў шум раздольны,
І лёгкі, меладычны звон крыніц,
І сполахаў чароўных поўны,
У Сажы, Чачоры воблескі зарніц,

Гармонікаў цудоўныя напевы,
Пявучы говар землякоў,
І шматгалосых птушак спевы,
І водгук старадаўніх галасоў,

І дабрыні душэунай людзі,
Багатыя бязмернай цеплынёй...
Няхай Чачэрскі край прывольным будзе,
У Беларусі сонечнай маёй!


Рецензии
Пусть будет Белоруссия солнечна, а Чачерский край привольным, люди добрые и душевные, каких сейчас поискать! Очень хорошо написано! Здоровья всем и счастья!

Фёдорова Валентина Никитична   02.07.2020 17:26     Заявить о нарушении
Спасибо, дай Бог Вам радости!

Людмила Мищенко   06.07.2020 07:06   Заявить о нарушении