11. пакуль не позна

бы песню птахаў, галасок
пачую ў шуме гарадоў.
мяне ты зловіш у ласо,
не аддасі нудзе рудой.

бясцэнным чымсьці будуць смех,
бляск валасоў, павек узмах –
ты да мяне ісці пасмей,
за часам не ўслядзіш сама.

аднак не зможаш ты знайсці
адзін хоць гэты мройны верш:
са мною толькі да шасці
і побач з думкамі жывеш.

(пер. 2019)


Рецензии