***

Памянем тых, хто за свабоду ваяваў,
Памянем моўчкі, усім народам, усе разам.
Памянем тых, хто ў кветках паміж траў
Застаўся маладым, непадуладна часу.

Запалім свечкі ў памяць партызан,
Што цераз бой блакаду прарывалі.
І за святое слова ветэран.
Ушануем тых, хто жыў і тых, што пахавалі.

Паклонім галаву і проста памаўчым
Над дзедамі, што спяць у магіле брацкай.
За душы іх памолімся святым.
Успомнім ордэн і шынель салдацкі.

Нам нельга кожнага чацвёртага забыць
Паддаўшысь на жыццёвыя спакусы.
Вучыце моладзь Беларусь любіць
І ганарыцца тым, што беларусы.
06.05.20


Рецензии