Скупыя рэшткi

да стагоддзя узнікнення беларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

Скупыя рэшткі хунвэйбінаў
не бачны шчэ й да ста гадоў.
Каб не кітайскія “бамбіны”,
дык ім і назвы б не знайшоў.

Іх аб’ядналі Курапаты,
па большай частцы,
не усіх;
як па вясне гараць і  хаты
не ўсіх, хто траўку падпаліў.

Не “Маладняк” узрос -  галеча.
Дакладней,- попел і вада,
паведамлялі аб бяспецы
і  найвялізнага скачка.

Дык як? – пытаўся і  Гарэцкі…
І як яны пытаю ў вас. -
Як захаваць “скупыя рэшткі”,
і не знішчаць памылкі ў час?

Не выпраўляючы, не пойдзеш
ні па балоту, ні з шашы.
Чым абаперціся на горшых
мы абіраем з лёсаў іх.

Вось і цяпер, на заканчэнні
свайго прысуду юнакам,
я як яны калісьці дрэннна,
аб іх пісаў. І  зноў хаваў.

05.05.2020г


Рецензии
Розквітне юнь вашого народу, як і сам народ розквітне, прийде час.
Колесо історії важко пришвидшити. Та не зупинити, хто б не намагався.
Дякую.

Иван Иванченко 2   21.07.2020 10:59     Заявить о нарушении
Дзякую, Іван.

Владимир Кабердин   21.07.2020 13:01   Заявить о нарушении