Хмары вельмi нiзка...

***
Хмары вельмі нізка
Сёння над зямлёй.
Неба, як калыска,
Над сасной старой.

Гойдаецца неба,
Хмаркі нібы спяць.
Можа, так і трэба,
Што яны вісяць?

Можа, пойдзе дожджык
І напоіць луг,
Паласу ля пожні,
Што падыме плуг.

Мо, напоіць птушак,
Што трашчаць, звіняць,
Мо, напоіць пушчы
І напоіць гаць.

Хмары сёння нізка
Сталі над зямлёй.
Неба, як калыска,
Над сівой раллёй.

05. 05. 2020 г.


Рецензии