Сонца зноу за лес садзiцца...

***
Сонца зноў за лес садзіцца
І залоціць луг і сад.
Хай яму вясна прысніцца
І вясновы зарапад.

Хай яму прысніцца водар
Беласнежнай алычы,
Узараныя гароды
І крынічныя ключы.

Сонца зноў за лес садзіцца.
Хай яму прысніцца сад,
Дзе паспеў ужо разліцца
Алычовы арамат.

30. 04. 2020 г.


Рецензии