***
Каля цябе стаю з пралескай, татка мілы.
Лагоднага вятрыскі павяванне
Са мною разам шэпча: «Прывітанне!»
Зноў веснавое сонейка прыгрэла,
Не так даўно я, татачка, хварэла
І, трызніўшы, убачыла ў сне
Як ты калісьці калыхаў мяне.
І вось ужо больш дваццаці гадоў
Не чую я тваіх лагодных слоў.
Цябе мне, татка, вельмі не хапае,
У вяночак з кветкамі я боль свой уплятаю
І запускаю той вяночак з ружаў
У лапы хваль, якія ты не здужаў.
У жалобнай раме фотакартка на сцяне
Усмешкай сустракае зноў мяне.
Выразным моўчкі позіркам яскравым
Пытаешся: «Ну, як, дачушка, справы?»
Табе паскарджуся, бывае, і паплачу
Над цяжкаю жыццёваю задачай.
Падобна да цябе не толькі тварам,
Характар твой я мець таксама мару.
Сягоння Радаўніца - дзень святы.
Прымай гасцей, мой татачка, і ты.
Клён мне слязу змахне, смуткуе ён таксама.
Ты, тата, для мяне адзіны. Ты і мама.
Зноў красавік, палёту пачуццё.
Прабач мяне. Бывай, бо кліча ўвысь жыццё!
Свидетельство о публикации №120042809879