10. думкi

пакутую так часта несур’ёзна,
усё пускаю быццам праз сябе,
але хутчэй імкнецца сэрца з возам,
калі душа пачне зусім свярбець.

даўно кахаю, гэты громкі крык
пачуюць тыя, хто з маім давер’ем,
а іншыя спустошаны знутры,
там цішыня ласкава-хітра вее.

навошта ж сэрца? жыць бы без яго,
кумірам стаць без болю і надзеі,
але яно камусьці не на год,
а назаўжды, пакуль не схаладзее.

(пер. 2019)


Рецензии