Аист апрельский на белорусском языке

Бусел красавіцкі
    Валентина Трухнова (Сонич):
    Пераклад з Міхаіла Кахновіча 12 жніўня 2018

Бусел белы кружыць красавіцкі
Над Палессем з падбітым крылом.
Дык, падранку куды ж прызямліцца,
Дзе  знайсці свой спустошаны дом?
Тут з Чарнобылю вырваўся атам
І разнёс шматаблічную Смерць,
І цвыркун, што за печкамі ў хатах,
Змоўк даўно і не будзе ўжо пець!
Глядзяць ўслед мне з дакорам бабулі,
Быццам збэшчаны мной КРАСАВІК,
Што віна, калі сціхлі ўсе гулі,
Плач жалейкі над Прыпяццю знік.
І лугі, дзе зліваўся я з небам,
Патанаў у духмяных стагах,
Адыйшлі з той юнацкасьцю ў небыль
І стагі не стаяць на лугах!
Жабяняты падставілі птахам
Свой змярцьвелы зялёны бок,
Гэты грэх, ды й з якім яшчэ жахам,
Не даруецца нам, далі Бог!
Не замоліцца грэх, не замоліць
Нават той, хто як я, ні пры чым!
Як жа гэту навалу аболіць,
Гэты чорны Чарнобыля “дым”?
Што паведаю сумнай Алесі
Аб тым месцы, дзе род спачывае,
Калі бусел  завіс у Паднябессі-
Багамольную песню спявае?!   

 


Рецензии
Обожаю Белоруссию и народ этой прекрасной страны!

Будьте здоровы и счастливы!

и пусть аисты прилетают в каждую семью много-много раз!

Гусарова Татьяна   02.05.2020 16:52     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.