Бацькам

Я ведаў гэта і раней,
Што прыйдзе некалі той час,
Калі не адчыніць дзвярэй,
Убачыць каб бацькоў анфас.

Пайшлі ад нас у вечнасць ціха,
У іншы свет бяз лішніх слоў,
Каб берагчы нас там ад ліха
І сустракацца ў тайне сноў.

Трымае брат сваю свячу,
Сваю ў руках сястра зжымае,
У думках са свячой лячу
Туды, дзе разам мы бываем.

Вялікдзень. Прыйдзе Радуніца.
Пакуты смерці, свет жыцця...
Няма жывей бацькоў крыніцы,
Святы рэцэпт ад забыцця!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →