Няхай

Няхай нязвыкла грэе сонца,
Няхай не так зноў дуе вецер,
Ды толькі, ведай, веру моцна,
Што ты ёсць лепшая на свеце.

Няхай мароз не сцісне ўранні
Пялёстак сноў тваіх і мрояў,
Ў вачах хай блісне зноў каханне,
Усмешкай шчасця і спакоем.

Няхай і зойдзе заўтра сонца
За хмару вечнасці зямной,
Я буду памятаць бясконца,
Што ты тут ёсць, і ты са мной.


Рецензии