Роднай Беларуси

Беларусь! Мая Радзіма!
Чым жа ты ўгнявіла Бога,
Што ўжо некалькі стагоддзяў
Ты не можаш устаць на ногі?!

Над табой пануюць Сілы
То з Заходу, то з Усходу.
Не даюць расправіць крылы,
Не даюць адчуць свабоду.

Твае межы пераносяць,
Не пытаючы дазволу.
Тваю мову выцясняюць,
Пачынаючы са школы.

Тваю памяць прытупляюць,
Каб гісторыю забыла,
І каб тых, хто занявольваў,
Як братоў сваіх любіла.

А сыноў тваіх адважных,
Што змагацца спрабавалі,
У турмах, лагерах гнаілі,
Або вешалі, стралялі.

Ад канцлагераў Еўропы
Да Чукоткі і Курылаў
Іх замучаных хавалі
Без крыжоў і без магілаў.

Каліноўскі, Цішка Гартны...
Ды ці злічыш ўсе імёны?
Гэта ўсё ахвяры катаў
У розных колераў пагонах.

Беларусь! Мая Радзіма!
Памаліся шчыра Богу,
Хай у нашым вызваленні
Ён нам здзейсніць перамогу.

Хай табе ён дапаможа
Стаць і вольнай, і багатай.
Хай разгоніць злыя хмары
Над тваёю мірнай хатай.

Хай народ твой працавіты
Загаворыць роднай мовай
Ды успомніць сваіх продкаў
З іх гісторыяй суровай.

Хай ў жыццё укараняе
Дэмакратыю і волю,
А ярмо надзець на шыю
Не дазволіць больш ніколі.


Рецензии