Нiзенька сонца над лесам. Садзiцца...

***
Нізенька сонца над лесам. Садзіцца.
Дым агародам плыве.
Што будзе сонейку міламу сніцца,
Як яно ноччу жыве?

Дым агародам плыве і знікае
Ў промнях вячэрняй зары.
Сонца над лесам на міг замірае,
Хоць яго ў рукі бяры!

Што будзе сонейку нашаму сніцца
Там за высокай гарой?
Сонца за сосны павольна садзіцца
Рыжай сваёй галавой.

Як яно ноччу жыве без паэта?
З кім яно лашчыцца, спіць?
Дзённая песня над хатай прапета.
Хай жа начную прысніць!

28 сакавіка 2020 г.


Рецензии