Свецiць сонца. Падмарозiла...

***
Свеціць сонца. Падмарозіла
Зелень леташняй травы.
Растае яе малодзіва
Пад абсягам сінявы

Неба чыстага і яснага,
Як цнатлівы погляд твой.
Наплывае сонца ястрабам
Разам з гэтай сінявой.

Цішыня. І цені доўгія
Карацеюць, як жыццё.
І стаяць бярозы строгія,
Нібы ўпалі ў забыццё.

24 сакавіка 2020 г.


Рецензии