Мае пралескi
Вясна, абуджана прырода,
У гуллівым ветрыку свабода,
Гучаць навокал ручаі,
Крыштальным звонам ад зямлi.
Дзяцiнства яркае iмгненне
Маё прышпорвае цярпенне,
I пошукі выяў вясны
Вядуць мяне ў лес жывы.
Напэуна там ужо пралескi
Надзелi зноў свае падвескi,
Квiтнеюць кроплямi вады,
Звiняць пад подыхам вясны.
Iмчацца ногi,сэрца б'ецца,
А сакавiк мiж тым смяецца.
У гурбах знегу лес стаiць,
Карынкай тонкаю блiшчыць.
Я неузабаве слупянею,
Душой адкрытай халадзею.
Мае пралескi, дзе ж яны,
Тут не вiдаць зусiм зямлі!?
А можа квеціва пад снегам
Пялёсткі грэе нібы летам?
Я веру, там яны ўзыйшлі,
А з снегу выйсця не знайшлі.
І ім патрэбна дапамога,
Каб выйсці з гэтага астрога.
У сэрцы цепліцца надзея,
Што будзе радаснай падзея.
І пах пралесак разліецца,
З-пад гурбаў снегу данясецца.
Але не выйшла, не збылося,
Пралесак у снезе не знайшлося.
І змоклі вельмі рукавічкі,
Параспляталіся касічкі.
І фарбы цемра загушчае,
У лес маркоту апускае.
Ідзе дзяўчынка да сяла,
Цячэ па тварыку сляза.
А дзесьці першыя пралескі
Свае развесілі падвескі.
Гады дзяцінства ўжо мінулі,
Старонку гэту загарнулі.
Але жыве ў душы жаданне
Спазнаць вясновае прызнанне.
Пралескам у вочкі зазірнуць
І цеплыню вясны адчуць.
Свидетельство о публикации №120032306813